28 января 2016 г.

Вясёлая нядзеля ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Вясёлая нядзеля», якое пройдзе 31 студзеня 2016 г. з 13:30 да 15:00
Музей прапануе актыўны адпачынак у маляўнічым асяродку пад адкрытым небам

Падчас мерапрыества госці змогуць:
 - паслухаць традыцыйную народную музыку ў выкананнні калектыва “Жвавы карчмар”;
 - прыняць удзел у конкурсе на лепшага снегавіка і атрымаць прызы;
 - пагуляць у вясёлыя беларускія зімовыя гульні;
 - паспрабаваць цёплы калядны узвар;
 - пакатацца на санях.

За дадатковую плату:
 - традыцыйныя беларускія стравы ў карчме;
 - лепшыя сувеніры ад народных майстроў.

Кошт квіткоў:
для дарослых – 45 000 бел. руб., вучняў – 22 500 бел. руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.  Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.

Наведвальнікаў просяць паклапаціцца аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.

Як даехаць да музея народнай архітэктуры і побыту:

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Н.Двор, Чыкі.

Расклад руху:
аўтобус № 203- 10:15; 12:20; 14.29; 15:55(с.н.) - на тэрыторыю музея
аўтобусы №277, 355, 357– 13:50; 16:05;(с.н.)- да прыпынку “Музей”.
Маршрутнае таксі. Адпраўленне ад прыпынка ст. метро Пятроўшчына: 10.00, 10.55, 12.00, 12.55, 14.25, 15.25.

Афіцыйны сайт: www.etna.by

Падрабязнасці мерапрыемства:  https://www.facebook.com/events/1686595758288393/

Чытаць далей:


Присоединяйтесь к нам: facebookVkontakteOK.RU!

 

Делитесь с друзьями в социальных сетях:

Самые популярные статьи в блоге: