8 января 2016 г.

Зімовыя гульні і святы ў музеі народнай архітэктуры і побыту

Музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх жадаючых весела і прыгожа адсвяткаваць зімовыя святы. Музей прапаноўвае тры праграмы на студзень:

1. Абрадавае мерапрыемства «Каляды» – забаўляльная і дынамічная праграма ў атачэнні прыгожых пейзажаў музея пад адкрытым небам. Мерапрыемтсва, якое ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць Вас з даўнімі беларускімі традыцыямі і асаблівасцямі галоўнага зімовага свята, шматграннасцю народнай культуры.


Каляды ў музеі – гэта цудоўная магчымасць:

• даведацца аб галоўным сімвале Калядаў
• паўдзельнічаць ў вясёлым абрадзе «Калядоўшчыкі», павадзіць казу і мядзведзя
• паспяваць пад беларускую дуду калядныя песні
• паваражыць з Зяляркай на будучы лёс
• дазнацца аб калядных традыцыях завітаўшы да Халімона
• пакаштаваць традыцыйную страву святочнага стала-куццю

Абрадавае мерапрыемства «Каляды» разлічана на групу да 25 чалавек і працягнецца 1, 5 гадзіны.

Кошт праграмы 630 000 руб. Абавязковы папярэдні запіс!

Дадаткова аплочваюцца ўваходныя квіткі:
Кошт квіткоў на 2015 год: 40 000 руб. - для дарослых, 30 000 руб.- для студэнтаў, 20 000 руб. - дзяцей школьнага ўзросту, для дашкольнікаў– бясплатна.

2. Для школьнікаў музей падрыхтаваў касцюміраванную экскурсію з элементамі квэсту – “Прыгоды ў краіне Зюзі”.Сама Завея правядзе школьнікаў у казачны свет, у краіну Зюзі, дзе шмат прыгод, загадак і гульняў. Дзеці апынуцца ў казке з таямнічай Зяляркай і Бабай Ягой, паспрабуюць адказаць на іх заблытанныя пытанні, убачаць яскравае вогненнае шоу ад Агністага Цмока, весела пабавяць час у атачэнні сапраўдных помнікаў народнай архітэктуры 18-19 стагоддзяў. Толькі тут у сваёй рэзідэнцыі Зюзя пачастуе гарбатай і запросіць паўдзельнічаць у традыцыйных зімовых гульнях пад гукі беларускай дуды.

Кошт экскурсіі – 1 250 000 руб (група да 25 дзяцей + 2 суправаджаючых)

Дадаткова аплачваюцца:
ўваходны квіток (кошт квіткоў на 2015г.-20 000 руб.-школьнікі, 40 000 руб-дарослыя)
гарбата і прысмакі (асобна ў Беларуская карчме, гарбата+пірог – 15 000 руб, іншыя варыянты пачастунку па дадатковай дамоўленасці з карчмой)

Працяг экскурсіі – 1 гадзіна 40 хвілін

Аплата экскурсіі і ўваходных квіткоў магчыма па наяўнаму і безнаяўнаму разліку.
Экскурсійнае абслугоўванне заказваецца загадзя.

Экспазіцыя працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.


3. Cпорт, гульні і забавы ў беларускай вёсцы - мерапрыемства, якое пройдзе 9 студзеня 2016 г.  з 13:30 да 15:30:

Падчас мерапрыества можна будзе::
  • пазнаёміцца з унікальным комплексам спартыўных снарадаў XIX стагоддзя на школьным двары народнага вучылішча і даведацца пра фізічнае выхаванне вучняў у школах Мінскай губерніі
  • прайсці выпрабаванне на моц і хуткасць падчас разнастайных спаборніцтваў
  • пагуляць у вясёлыя беларускія зімовыя гульні


Самых актыўных удзельнікаў свята чакае прыз – катанне на санях, для ўсіх, хто завітае ў хату да цёткі Груні - цёплы калядны узвар!

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў
  • катанне на конях 
Зіма - гэта заўсёды па-рознаму, а спорт – добрая нагода весела правесці час!


Кошт квіткоў:
для дарослых – 45 000 руб., вучняў – 22 500 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.

Як дабрацца да музея Народнай архітэктуры і побыту:

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Н.Двор, Чыкі.

Расклад руху:
аўтобус № 203- 10:05; 12:20; 13:20; 14.55; 17:55(с.н.) - на тэрыторыю музея
аўтобусы №277, 355, 357–8:16; 10:46; 13:55; 16:10;(с.н.)- да прыпынку “Музей”.
Маршрутнае таксі. Адпраўленне ад прыпынка ст. метро Пятроўшчына: 10.00, 10.55, 12.00, 12.55, 14.25, 15.25.

Афіцыйны сайт музея: www.etna.by

Паводле інфармацыі Музея народнай архітэктуры і побыту.


Присоединяйтесь к нам: facebookVkontakteOK.RU!

Читать еще:
Большой бал в Большом пройдет в ночь с 13 на 14 января
Где в Минске покататься на коньках
Рубрика Instagram: Сахалин - снег и рыба круглый год



Делитесь с друзьями в социальных сетях:

Самые популярные статьи в блоге: