Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на традыцыйнае, самае жыццярадаснае і кранальнае беларускае свята - Гуканне вясы, якое адбудзецца 2 красавіка. Гэта натуральны і яскравы народны звычай сустрэчы прыгажунні-вясны, абрад, дзе няма дакладнага плана дзеяння, а галоўнае – спяваць і радавацца жыццю.
Сустракайце вясну ў Беларускім скансэне!
Што чакае гасцей:
• спальванне кола на рацэ;
• выстаўка “Памажы, Божа, вясну гукаць!” у капліцы
• фальклорныя калектывы
• конкурс на лепшую самаробную птушку “Жавароначкі, прыляціце – 2016”
• гукальныя спевы, веснавыя карагоды;
• майстар-класы па вырабе птушак з саломы, паперы і цеста;
• народныя гульні ды танцы;
• частаванне
• экскурсіі ў помніках ад жыхароў музейнай вёскі
Сустракайце вясну ў Беларускім скансэне!
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 19.00. Каса працуе з 11.00 да 18.30.
Кошт квіткоў:
80 000 руб. – дарослыя, 40 000 руб. – школьнікі, 60 000 – студэнты
200 000 – сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцячых), дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
За дадатковую плату:
- традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання
- лепшыя сувеніры ад народных майстроў
- катанне на верталёце
- катанне на конях
Як даехать да Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», ад прыпынка “Ст. метро Пятроўшчына”, “Ст. метро Малінаўка” у накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Н.Двор, Чыкі
№357-Дубенцы- 13.50, 16.05; №170Э 9:00, 10:00, 11:00, 12:00, 13:00, 14:00, 15: 00, 16:00,
Маршрутнае таксі 10.00 10.55 12.00 12.55 14.25 15.25 17.05 17.55 19.10
Падрабязная інфармацыя – www.etna.by
https://www.facebook.com/events/1698269430445375/
Читать другие статьи в блоге vp.by:
1. Туристическая выставка "Отдых-2016" пройдет 6-9 апреля
2. Авиакомпания "Белавиа" снижает топливные сборы
3. Тенерифе в фотографиях: пляжи, пальмы и черный песок
4. Семинар, посвященный туристическим возможностям Эстонии и Финляндии, прошел в Минске 17 марта
Читать другие статьи в блоге vp.by:
1. Туристическая выставка "Отдых-2016" пройдет 6-9 апреля
2. Авиакомпания "Белавиа" снижает топливные сборы
3. Тенерифе в фотографиях: пляжи, пальмы и черный песок
4. Семинар, посвященный туристическим возможностям Эстонии и Финляндии, прошел в Минске 17 марта