21 июня 2016 г.

Купалле ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту


25 чэрвеня 2016 года з 17:00 да 21:00 ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца свята “Купалле”

Яскравая традыцыя ў гонар летняга сонцастаяння заўсёды напоўнена абрадамі, павер’ямі, любоўнай і аграрнай варажбой. Менавіта ў гэты летні дзень дзяўчаты збіралі купальскія зёлкі, якія мелі асаблівую лекавую моц, а хлопцы рыхтавалі купальскае вогнішча, якое ўвасабляла сонца і надзялялася сілай даваць ураджай і праганяць смерць.

У праграме:

- абыход сапраўднай вёскі ХІХ ст.;
- пляценне вянкоў;
- купальскія ігрышча;
- танцавальна-гульнявая праграма;
- майстар-класы па ўзвару крупніка;
- скокі праз вогнішча;
- варажба і пусканне па рацэ вянкоў;
- частаванне і пошук “Папараць-кветкі”.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Кошт квіткоў:
100 000 руб. – дарослыя, 50 000 руб. – школьнікі,
250 000 (руб.) – сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці), дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

За дадатковую плату:
традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання, лепшыя сувеніры ад народных майстроў, катанне на конях і авіа прагулкі.

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», ад прыпынка “ст. метро Пятроўшчына”, “ст. метро Малінаўка” ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Новы Двор, Чыкі
№357-Дубянцы- 13:50, 16:05;
№170Э 9:00, 10:00, 11:00, 12:00, 13:00, 14:00, 15:00, 16:00,
Маршрутнае таксі 10:00 10:55 12:00 12:55 14:25 15:25 17:05 17:55 19:10

Падрабязная інфармацыя на сайце – www.etna.by


Читать другие статьи в блоге:



Присоединяйтесь к нам: facebookVkontakteOK.RU
и следите за интересными новостями туризма
и полезными статьями!

Делитесь с друзьями в социальных сетях:

Самые популярные статьи в блоге: