Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства «Вясёлая нядзеля», якое пройдзе 31 студзеня 2016 г. з 13:30 да 15:00
Музей прапануе актыўны адпачынак у маляўнічым асяродку пад адкрытым небам
Падчас мерапрыества госці змогуць:
- паслухаць традыцыйную народную музыку ў выкананнні калектыва “Жвавы карчмар”;
- прыняць удзел у конкурсе на лепшага снегавіка і атрымаць прызы;
- пагуляць у вясёлыя беларускія зімовыя гульні;
- паспрабаваць цёплы калядны узвар;
- пакатацца на санях.
За дадатковую плату:
- традыцыйныя беларускія стравы ў карчме;
- лепшыя сувеніры ад народных майстроў.
Кошт квіткоў:
для дарослых – 45 000 бел. руб., вучняў – 22 500 бел. руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна. Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.
Наведвальнікаў просяць паклапаціцца аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Як даехаць да музея народнай архітэктуры і побыту:
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Н.Двор, Чыкі.
Расклад руху:
аўтобус № 203- 10:15; 12:20; 14.29; 15:55(с.н.) - на тэрыторыю музея
аўтобусы №277, 355, 357– 13:50; 16:05;(с.н.)- да прыпынку “Музей”.
Маршрутнае таксі. Адпраўленне ад прыпынка ст. метро Пятроўшчына: 10.00, 10.55, 12.00, 12.55, 14.25, 15.25.
Афіцыйны сайт: www.etna.by
Падрабязнасці мерапрыемства: https://www.facebook.com/events/1686595758288393/
Чытаць далей: