Модныя выходныя, ды яшчэ i для мужчын? Лёгка! Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята "Франты і моднікі", якое пройдзе 6 лютага з 13:30 да 15:3.
Напярэдадні мужчынскага дня музей прапаноўвае мерапрыемствы, прысвечаныя модзе ў жыцці беларускіх мяшчан прошлых стагоддзяў. У атмасферы старога ўтульнага дома з вуліцы Васкрасенскай, напоўненага прыгожай мэбляй, можна ўбачыць элементы мужчынскага касцюма і разнастайныя аксэсуары.
Праграма для ўсіх наведвальнікаў:
- Унікальны майстар-клас па выразанню профілей па старым узорам “Ёсць у мяне твой сілуэт”
- Пастановачнае фатаграфаванне ў элементах мужчынскіх і жаночых касцюмаў
- Жывая музыка ад калектыва “Жвавы карчмар”
Толькі ў гэты дзень – інтэрактыўная прэзентацыя калекцыі фотапартрэтаў мяшчан пачатку ХХ стагоддзя. Наведвальнік зможа глядзець, дакранацца і абмяркоўваць. Можна прыносіць старыя фатаграфіі і нават альбомы для спробы інтэрпрэтацый альбо, калі вы жадаеце, перадаць іх для захоўвання ў музей.
Падобныя мерапрыемтсвы пройдуць 20 i 27 лютага, сачыце за iнфармациый на старонцы музея ў facebook.
За дадатковую плату:
- экскурсія па экспазіцыі музея
- катанне на брычке/санях
- традыцыйныя беларускія стравы ў карчме
- лепшыя сувеніры ад народных майстроў
Кошт квіткоў:
для дарослых – 50 000 руб., вучняў – 25 000 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.
Другие статьи в блоге:
Присоединяйтесь к нам в социальных сетях
и первыми получайте свежие новости туризма: facebook, Vkontakte!
и первыми получайте свежие новости туризма: facebook, Vkontakte!