4 февраля 2016 г.

Модныя выходныя: "Франты і моднікі" у Строчыцах

Модныя выходныя, ды яшчэ i для мужчын? Лёгка! Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята "Франты і моднікі", якое пройдзе 6 лютага з 13:30 да 15:3. 

Напярэдадні мужчынскага дня музей прапаноўвае мерапрыемствы, прысвечаныя модзе ў жыцці беларускіх мяшчан прошлых стагоддзяў. У атмасферы старога ўтульнага дома з вуліцы Васкрасенскай, напоўненага прыгожай мэбляй, можна ўбачыць элементы мужчынскага касцюма і разнастайныя аксэсуары.

Праграма для ўсіх наведвальнікаў:
  1. Унікальны майстар-клас па выразанню профілей па старым узорам “Ёсць у мяне твой сілуэт”
  2. Пастановачнае фатаграфаванне ў элементах мужчынскіх і жаночых касцюмаў
  3. Жывая музыка ад калектыва “Жвавы карчмар”


Толькі ў гэты дзень – інтэрактыўная прэзентацыя калекцыі фотапартрэтаў мяшчан пачатку ХХ стагоддзя. Наведвальнік зможа глядзець, дакранацца і абмяркоўваць. Можна прыносіць старыя фатаграфіі і нават альбомы для спробы інтэрпрэтацый альбо, калі вы жадаеце, перадаць іх для захоўвання ў музей.

Падобныя мерапрыемтсвы пройдуць 20 i 27 лютага, сачыце за iнфармациый на старонцы музея ў facebook.


За дадатковую плату:
  • экскурсія па экспазіцыі музея
  • катанне на брычке/санях
  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў
Кошт квіткоў:
для дарослых – 50 000 руб., вучняў – 25 000 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30. 

 Другие статьи в блоге:

 
Присоединяйтесь к нам в социальных сетях 
и первыми получайте свежие новости туризма: facebookVkontakte!

Делитесь с друзьями в социальных сетях:

Самые популярные статьи в блоге: