Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на праграму «Мужчына-селянін!», якая пройдзе 28 лютага з 13.30 да 15.30.
Гэта цудоўная магчымасць трапіць на апошняе мерапрыемства з цыкла “Лютаўскі мужчына”. Інтэрактыўны аповед пра лёс, побыт, рамёствы і прыгоды мужчыны канца ХІХ ст. у аўтэнтычнай беларускай вёсцы. Вясёлы і інфарматыўны час у пошуках сапраўднага беларускага селяніна разам з лепшымі мужчынамі-музеязнаўцамі.
Вас чакае:
- прэзентацыя беларускіх народных рамёстваў;
- жывая народная музыка ад вядомага фальклёрнага гурта “Жвавы карчмар”;
- расповед пра жыццё і вясёлыя жарты аб побыце беларускага селяніна ад навуковых супрацоўнікаў;
- майстар-клас па традыцыйных танцах;
- катанне на конях.
Таксама ў вас будзе магчымасць:
- замовіць экскурсію па экспазіцыі музея;
- пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы ў карчме;
- набыць сувеніры ад народных майстроў.
Чытать яшчэ:
1. Пьер Ришар о Минске и белорусском лесе
2. Как отметить Масленицу в 2016 году: варианты от турфирм
3. Где отдохнуть в марте: направления с пляжами и экскурсиями
и делитесь с друзьями ссылкой на наш блог!